СЕМЬЯ БУДНИК В ПРИЗЕРАХ!

Традиционная районная спартакиада «Папа, мама, я – спортивная семья” в минувшую субботу прошла в Островце. Второй год принимает участие в мероприятии семья Будник – заведующий ЦРА №95 Островецкого района Будник Василий Васильевич, жена Светлана Михайловна, дети Егор и Кристина. В прошлом году заняли 1-ое место, а в этом году уступили первенство, заняв 2-ое почетное место.

22

Сямнаццаць каманд, тры ўзроставыя катэгорыі і шэсць відаў спаборніцтваў. Радасць удачы, слёзы адчаю, загартоўванне характару і сілы волі. Сіла мужчын, грацыёзнасць жанчын і непасрэдная шчырасць дзяцей. Традыцыйная раённая спартакіяда “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” ў мінулую суботу прайшла дынамічна, актыўна і па-сямейнаму цёпла.

ум.6

Спартыўная зала гімназіі перад пачаткам спаборніцтваў нагадвала вулей – асабліва “адрываліся” дзеці. Адны правяралі трапнасць, закідваючы мяч у баскетбольнае кальцо, другія “выпісвалі” фігуры на самакаце, трэція спрабавалі на вытрымку гімнастычны шар. Нярэдка кампанію ім складалі і іх бацькі – словам, усе разміналіся перад пачаткам.

Прадэманстраваць сямейны дух і спартыўную падрыхтоўку на спартакіядзе сабраліся сямнаццаць сем’яў. Спаборніцтвы праводзіліся ў трох узроставых катэгорыях, якія вызначаліся па дзецях: 6-8 гадоў, 9-11 і 12-14 гадоў.

ум.3Колькасць удзельнікаў і насычаная праграма абяцалі, што будзе  цікава – і спадзяванні апраўдаліся. Парадавалі некалькі арыгінальных відаў спаборніцтваў. Адно з такіх – бег з дзіцём на руках, з якога і пачалася спартакіяда. Тата і мама скрыжоўвалі паміж сабой рукі, на іх сядала дзіця – і так сям’я павінна была прабегчы пэўную дыстанцыю. І калі ў малодшай узроставай катэгорыі бацькі неслі дзяцей, бы пушынак, то ў старэйшай ім прыйшлося папацець: аказваецца, і свая ноша бывае цяжкаватай.

ум.4Калі ў папярэдніх заданнях дэманстраваўся камандны дух, то падчас чаўночнага бегу і фігурнай язды на самакаце за ўсю сям’ю прыйшлося трымаць адках дзецям. Аднак хваляваліся ўсё ж больш дарослыя. Трэба было бачыць, як таты і мамы тлумачылі малышам, што і як трэба рабіць, нецярпліва чакалі іх на фінішы, як супакойвалі і абдымалі, калі нешта пайшло не так. І як шчасліва ўсміхаліся і ганарыліся поспехамі сваіх сыноў і дачок.

23

А затым “зорны час” для дэманстравання сілы і напорыстасці надышоў і для іх татаў. На пляцоўку запрашала “Сумо” – спаборніцтва для сапраўдных асілкаў. Гэтая частка спартакіяды стала і самай відовішчнай: два мужчыны станавіліся ў круг і з дапамогай гімнастычных шароў, якія трымалі перад сабой, яны павінны былі выштурхнуць саперніка з кола. У ход ішлі не толькі сіла, але хітрасць, спрыт, тактыка і стратэгія. А як падтрымлівалі сваіх самых мужных, моцных і умелых татаў дзеці!

ум.5

Пераможцы і прызёры сямейнай спартакіяды вызначаліся па агульнай колькасці ачкоў за ўсе спаборніцтвы. У выніку ва ўзроставай катэгорыі 6-8 гадоў першае месца занялі Барыс, Марыя і Ярамір Парамонавы. На другім – Васіль, Святлана і Ягор Буднікі. А трэцімі сталі Васіль, Юлія і Эмілія Мальдзісы.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і медалямі. А 11-12 чэрвеня гэтыя сем’і прадставяць Астравеччыну на абласных спаборніцтвах.

Ссылка на интернет ресурс

http://www.ostrovets.by/news/zhizn/semya/news12992.html

 

Article written by